Профсоюзные активисты Добруша и Любани отдали дань уважения подвигу Риммы Шершневой

Опубликовано вт, 29/11/2022 года - 13:16
Автор статьи

Ваенна-патрыятычную акцыю «Мост памяці» зладзілі з дапамогай відэаканферэнцыі. Так жыхары Міншчыны віртуальна змаглі наведаць радзіму героя Вялікай Айчыннай вайны, а дабрушане пабачылі месца, дзе 17-гадовая дзяўчына знайшла апошні спакой.

– Каб любанцы пабылі на вуліцы, названай у гонар нашай знакамітай зямлячкі, мы накіраваліся туды, – расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Станіслаў Гаршуноў. – На адным з дамоў тут замацавана памятная шыльда, што напамінае кожнаму: менавіта ў Добрушы нарадзілася дзяўчына-герой.

У гэты ж час прафактыў Любані ўсклаў кветкі да мемарыяльнага комплекса «Савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам». 

Таксама дабрушане наведалі помнік салдатам-вызваліцелям каля раённага Палаца культуры, дзе адбыўся мітынг памяці.