Каким будет обновленный стадион в Добруше

Опубликовано ср, 20/10/2021 года - 14:20
Автор статьи

Вуліца Войкава сёння – самае ажыўленае месца райцэнтра. Тут працягваюцца работы па рэканструкцыі стадыёна «Юнацтва». Што ўжо зроблена, а што – у планах, даведаўся «ДК».

…За гулам дарожнай тэхнікі галасы людзей пачуць цяжка. Праўда, работнікам будаўнічага ўпраўлення нумар 243 ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» не да размоў. Пакуль надвор’е спрыяе, яны імкнуцца наблізіць момант адкрыцця абноўленага спартыўнага аб’екта, што стане значнай часткай комплекснага добраўпарадкавання горада.

– Зараз рыхтуецца аснова пад футбольнае поле, – праінфармаваў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Добрушскага раёна Сяргей Кротаў. – Завозіцца дробная фракцыя шчэбеню пад штучнае пакрыццё футбольнага поля.

Вакол поля з’явяцца тры бегавыя дарожкі. На абноўленым стадыёне прадугледжаны гульнявыя пляцоўкі, некалькі спартыўных сектараў, трыбуны для балельшчыкаў.

Бульдозеры, каткі і іншая тэхніка ў гэтыя дні і на тэрыторыі паміж стадыёнам і вуліцай Войкава, дзе размесціцца адміністрацыйны будынак. У аб’ёме плануемых тут работ – уладкаванне пешаходных дарожак, заездаў для аўтатранспарту, усталяванне хакейнай каробкі.

Рэканструяваны стадыён, па словах Сяргея Кротава, будзе адпавядаць сучасным стандартам. Аднак не толькі ў гэтым каштоўнасць аб’екта. На думку дырэктара раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Алы Дзяшчэня, з «памаладзеўшым» «Юнацтвам» новы імпульс атрымае і работа з юнымі спартсменамі. Навучэнцы ДЮСШ будуць мець усе ўмовы для раскрыцця свайго патэнцыялу. Дарослыя жыхары райцэнтра – для ўмацавання здароўя. Прафесійныя футбалісты змогуць праводзіць паўнацэнныя трэніроўкі ў любы час года і запрашаць у госці сапернікаў з іншых рэгіёнаў Беларусі і суседніх краін.

Людміла ФЁДАРАВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА