Участники районного семинара по теме благоустройства подарили Ленинскому сельскому совету аллею из шестнадцати туй

Опубликовано пт, 15/10/2021 года - 16:05
Автор статьи

Перад тым, як прыступіць да плянарнага пасяджэння, старшыням сельсаветаў давялося як след папрацаваць. Бо, як адзначыў старшыня райвыканкама Дзмітрый Козел, мала падарыць саджанцы. Каб яны прыжыліся, патрэбна іх пасадзіць уласнымі рукамі.

На дапамогу дэпутацкаму корпусу прыйшлі вучні мясцовай школы. Сваё дрэўца пасадзілі кіраўнік раённай вертыкалі ўлады разам з ганаровай госцяй – старшынёй Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярынай Зянкевіч. Пляцоўкай для правядзення семінара аграгарадок Леніна быў абраны невыпадкова. Тут ажыццяўляюць самы маштабны праект па добраўпарадкаванні ў рамках раённай акцыі «Ініцыятыва».

Замест старога парку ў вёсцы з’явіўся малады сад з 90 яблынямі, 15 бярозкамі і 15 рабінкамі. Туевая алея стане лагічным завяршэннем праекта.

– Патрэбна абавязкова нешта пакінуць пасля сябе, – звярнуўся да ўдзельнікаў семінара Дзмітрый Козел. – У некага гэта будзе дрэўца, у іншых – парк, альтанка, зона адпачынку. Прыемна, што амаль у кожным сельсавеце рэалізуюцца ўласныя праекты. Яшчэ прыемней, што робяцца яны, у асноўным, на сродкі вяскоўцаў і непасрэдна з іх удзелам. Калі чалавек бачыць, куды накіраваны фінансы, то і праблем са зборам сродкаў самаабкладання не будзе. Як і з падтрыманнем парадку на добраўпарадкаваных тэрыторыях.

Фота Яўгена УСЦІНАВА

Теги