Как очистить речную воду от пластика, придумали ученики Утевской школы

Опубликовано ср, 01/12/2021 года - 13:10
Автор статьи

Праект юных навукоўцаў па ачыстцы вады ад прымясяў перамог у занальным этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Адзінаццацікласніцы Алена Камалава, Віялета Бабраўнічая і Вікторыя Мятліцкая на працягу некалькіх месяцаў вывучалі састаў вады з ракі Уць.

– Яе бралі ў папулярным для рыбнай лоўлі месцы, а таксама ля былога палігона для смецця і пад мастом. Часцінкі мікрапластыку знойдзены ўсюды. Рэчывы вывучалі пад мікраскопам у школьнай хімічнай лабараторыі, – расказала кіраўнік школьнага навуковага аб’яднання «Будучыня» Ірына Ярцава.

Крэатыўнасць праекта ўцеўскіх вучняў для конкурсу «100 ідэй для Беларусі» заключалася ў тым, як ачысціць ваду. Доўгія пошукі спосабу палепшыць экалогію былі паспяховымі. Школьніцы вырашылі выкарыстаць магнітную вадкасць.

– Безумоўна, гэта ідэя патрабавала ведаў, якія выходзяць далёка за межы школьнай праграмы. Добра, што неабходныя рэактывы былі ў наяўнасці, – адзначыла Ірына Ярцава. – Іх награвалі, ахалоджвалі, апрацоўвалі магнітам. Пасля многіх спроб атрымалася змяшаць рэактывы ў неабходнай прапорцыі.

Атрыманая вадкасць ачысціла ад часцінак мікрапластыку ваду і ў лабараторных умовах, і на беразе ракі. Ход эксперымента юныя навукоўцы запісалі на відэа. А днямі Алена Камалава паспяхова абараніла праект на занальным этапе конкурсу.

– Цяпер работа нашых вучняў накіравана для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Аднак і гэта дасягненне – несумненны гонар для школы і незабыўны вопыт для вучняў, – адзначыла дырэктар школы Ганна Станкевіч.

Фота прадастаўлена адміністрацыяй Уцеўскай СШ

Теги