Добрушские поэты Людмила Яськова и Алексей Скачков дали концерт в областной библиотеке

Опубликовано вт, 19/07/2022 года - 13:20
Автор статьи

«Бэзавыя вечары» ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна на мінулым тыдні прайшлі пад вершы і песні дабрушан. 

Як распавяла кіраўнік народнага літаратурна-паэтычнага клуба «Натхненне» Людміла Яськова, у чаканні Дня беларускага пісьменства ў Добрушы мясцовыя пісьменнікі вырашылі пазнаёміць гамяльчан з творчымі набыткамі землякоў.

– Нашы вершы – гэта своеасаблівая «сцяжынка», якая, спадзяюся, прывядзе ў наш райцэнтр і аматараў літаратуры, і цікаўных турыстаў, – гаворыць Людміла Аляксандраўна. – Разам з бардам Аляксеем Скачковым мы вырашылі насыціць канцэртную праграму творамі рознай тэматыкі. Вершы аб вайне, чарнобыльскай трагедыі, важнасці маці у лёсе кожнага з нас… Хацелася, каб дабрушане запомніліся прысутным на сустрэчы як рознабаковыя літаратары.

Фота прадастаўлена клубам «Натхненне» Людміла Яськова і Аляксей Скачкоў выступілі перад гомельскімі аматарамі паэзіі

Теги