За что односельчане уважают молодую семью Полуховых из Круговца-Калинино, знает "ДК"

Опубликовано вс, 20/12/2020 года - 17:00
Автор статьи

У госці да фіналістаў раённага конкурсу “Маладая сям’я Добрушчыны” газетчыкі накіраваліся пасля таго, як стала вядома: пара з Кругаўца-Калініна заняла другое месца.

Праўда, сабраць разам сям’ю з чатырох чалавек не ўдалося. Анастасія была ў дзіцячым садку, дзе працуе выхавацелем, у тым ліку – і для сваёй чатырохгадовай дачкі. Яўген сядзеў за рычагамі экскаватара ў пясчаным кар’еры горнаабагачальнага камбіната.

– Даруйце яму, – заступаецца за мужа Анастасія Полухава. – Змена доўжыцца суткі. Дома бачым яго нячаста. З працы вернецца раніцай, а нас ужо няма. Затое калі прыйдзем, у доме парадак. З кухні апетытна пахне. Гаспадарка дагледжана.

Прагматычныя рысы характару, на думку маладой жанчыны, для трывалага шлюбу больш важныя, чым рамантычныя летуценні. Дзесяць год сумеснага жыцця пацвердзілі гэта. А фантазіі Анастасіі – хопіць на дваіх. Асабліва, калі ў доме плануецца рамонт ці перастаноўка. Дызайн, выбар колераў і матэрыялаў – гэтыя пытанні Яўген давярае жонцы. Яна – прафесіянал: першую спецыяльнасць атрымала ў каледжы народных промыслаў. У будаўнічую краму, аднак, ідуць разам: памеры тратаў павінны быць разумнымі, лічыць муж. Фінансавыя, бытавыя праблемы, пытанні выхавання дзяцей у гэтай сям’і вырашаюцца сумесна. У гэтым сямейным аркестры роля першай скрыпкі належыць абодвум.

У трохпакаёвым катэджы, які некалі маладой сям’і работніка сельгаспрадпрыемства выдзеліў “Кругавец”, многае змянілася. Гаспадары пастараліся, каб у доме было камфортна і ім самім, і дзецям. У пакоі 10-гадовага Ігара і яго меншай сястрычкі Міланы ёсць асобная прастора для хлопчыка і дзяўчынкі. Гасцёўня ж выкарыстоў в а е ц ц а п а прызначэнні. Тут, як дома, адчуваюць сябе цешча і свякроў, а таксама сястра Яўгена.

– А мая сястра жыве ў Маскве, але да нас прыязджае часта, – расказвае Анастасія. – Кажа, у шумным мегаполісе настальгія аб малой радзіме набывае асаблівую вастрыню.

Прапанавалі стаць гараджанамі і Яўгену з Анастасіяй. Яна магла б уладкавацца нават у сталічны дзіцячы садок, бо завочна скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вопытны механізатар таксама быў бы ў Мінску ці іншым буйным горадзе запатрабаваным.

– Давялося б пачынаць усё з нуля, – патлумачыла Анастасія. – А тут, у роднай вёсцы, усё блізкае і дарагое сэрцу.

У школе-садку, дзе зараз працуе жанчына, яна некалі вучылася. Тут і пасябравала з хлопчыкам. Калі Яўген вярнуўся з арміі, стасункі сталі больш сур’ёзнымі. Таму прапанова рукі і сэрца для дзяўчыны не стала нечаканасцю.

– Ён надзейны, і разумее мяне, – характарызуе абранніка Анастасія. – Заахвочвае маё імкненне развівацца, набываць новыя веды. Вось выр а ш ы л а а т р ы м а ц ь я ш ч э адну прафесію – псіхолага. Муж жартуе: маўляў, буду прыходзіць па кансультацыі, як знаходзіць больш вольнага часу для сям’і…

Фота з сямейнага архіва

Теги