Дарагія сябры!

Пачалася падпіска на газету “Добрушскі край” на 2018 год.

Спадзяёмся, што вы зробіце правільны выбар, і мы будзем разам!

Цана падпіскі: на квартал – 15 руб. 60 кап., на паўгоддзе – 31 руб. 20 кап.

В гимназии Добруша прошла межрегиональная олимпиада по учебным предметам

Рубрика:

У гарадской гімназіі стала традыцыяй правядзенне міжрэгіянальнай алімпіяды па прадметах. Штогод яна праходзіць у дні асенніх канікулаў.

У марафон ведаў на гэты раз уключыліся каманды гасцей – з горада Навазыбкава, Гомельскай гімназіі №36 імя Івана Мележа, Добрушскай СШ №2 імя Фёдара Кухарава. Усяго – больш за 70 старшакласнікаў і вучняў чацвёртых класаў. Гонар сваёй навучальнай установы абаранялі і лепшыя добрушскія гімназісты.

Алімпіяды праводзіліся па матэматыцы, рускай і беларускай мовах, фізіцы, геаграфіі, гісторыі, англійскай мове. Кожны школьнік мог удзельнічаць у інтэлектуальным спаборніцтве толькі па адным прадмеце. У заданнях былі пытанні павышанай складанасці са школьнай праграмы. 

– Вучань без спецыяльнай падрыхтоўкі з такімі не справіцца, – адзначае намеснік дырэктара гімназіі па вучэбнай рабоце Алена Калугіна. – Таму практычна ўсе ўдзельнікі міжрэгіянальнай алімпіяды маюць багаты вопыт удзелу ў такіх спаборніцтвах.

А пакуль журы ў складзе педагогаў гімназіі  па прадметах падводзіла вынікі, рабят запрасілі на забаўляльную праграму. На інтэлектуальнае шоу “Свая гульня” ў фармаце папулярнай тэлевізійнай перадачы. Аднак пытанні падабралі з улікам эрудыцыі дзяцей. Адказаў на большасць з іх у падручніку няма.

Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў добрушскія гімназісты сталі лепшымі па матэматыцы, беларускай і англійскай мовах, геаграфіі. Выдатнае веданне фізікі прадэманстравалі прадстаўнікі Навазыбкаўскай гімназіі. Журы адзначыла добрае веданне рускай мовы ўдзельнікаў з усіх каманд. Па гісторыі лепшымі сталі гімназісты з Добруша і Навазыбкава, а таксама вучні СШ №2 нашага райцэнтра. За ўдзел у алімпіядзе кожны адзна-чаны дыпломам. Пераможцы атрымалі салодкія падарункі. Гасцям уручылі календары з краявідамі Добрушчыны.

Святочны настрой удзельнікам мерапрыемстваў у гэты дзень дарылі выступленні выхаванцаў музычнай кафедры гімназіі.

Наталля ХАДУНЬКОВА