В сельхозпредприятии «Калининский» Добрушского района появились двухтысячники

Опубликовано пт, 07/08/2020 года - 19:30
Автор статьи

Прыемная навіна прыйшла вечарам у мінулы чацвер з сельгаспрадпрыемства “Калінінскі”. Экіпаж у складзе Пятра Самойленкі і Андрэя Варганава дасягнуў двухтысячнага рубяжа ў намалоце зерня.

Адметна, што менавіта гэты дуэт тыдзень таму першым у раёне стаў тысячнікам і атрымаў падзяку і падарункі ад старшыні Гомельскага аблвыканкам а Генадзя Салаўя.

Як паве дамілі ў гаспадарцы , апошнія рэкордныя тоны зерня экіпаж намалаціў на землях свайго прадпрыемства. Гэты факт выклікаў сярод астатніх хлебаробаў сапраўдны ажыятаж. У спаборніцтва ўключыліся ўсе. Праз дзень спіс рэкардсменаў папоўніўся яшчэ некалькімі прозвішчамі. Дзве тысячы тон зерня ў свой актыў запісаў экіпаж Мікалая і Іллі Варганавых. Столькі ж збожжа перавёз ад камбайнаў і вадзіцель Антон Ярмоленка.