В День города в Добруше чествовали его жителей

Опубликовано пн, 14/10/2019 года - 15:25
Автор статьи

У глядацкім крэсле каля святочнай сцэны пенсіянерка Тамара Бандарэц загадзя заняла месца. З нашым горадам ураджэнку Жгуні лёс звёў, калі яна ўладкавалася працаваць на папяровую фабрыку. Расла без бацькі, ён загінуў на фронце. З вайны не вярнуліся і абодва яе дзядзькі. Дабрушанкай стала, калі ад фабрыкі атрымала кватэру ў цэнтры горада. У друкарні прадпрыемства “затрымалася” на 40 год.

– Прыемна пабачыць былых калег, якія стваралі старонкі 150-гадовай біяграфіі прадпрыемства, – дзеліцца думкамі суразмоўца. – Радуюся і за тых, каго сёння будуць узнагароджваць.

Ушанаванне стартавала намінацыяй “Самы маленькі дабрушанін”. На сцэну запрасілі маладога бацьку Яўгена Хазея. Пакуль жонка Кацярына і нованарожданая дачка Меланія ў бальніцы, віншаванні прымаў галава сям’і.

Тэма сямейных каштоўнасцей на цырымоніі  “Мой горад – гэта сэрца бацькоўскі дом” была вызначальнай. Пяшчоту і чысціню кахання, без якога не бывае шчаслівай сям’і, увасаблялі маладыя дабрушане Раман Крывы і Кацярына Ільянкова. У Дзень горада яны ўзялі шлюб. З такой падзеяй жаніха і нявесту віншавалі прадстаўнікі райвыканкама і шматлікія гараджане.

Дзень свайго вяселля згадалі Марына і Аляксандр Шаўкуновы. На сцэну яны выйшлі разам з чатырма “сонейкамі” – сваімі дзецбмі. У гутарцы з журналістам “ДК” шматдетная маці падзялілася ўражаннямі: пачуцці прыемныя і хвалюючыя. Работніца раёна газазабспячэння прызналася: яна заўсёды хацела мець вялікую і дружную сям’ю. Старэйшаму сыну Дзянісу –ужо17. Незаменная памочніца маці – 15-гадовая Крысціна. Арцём – таксама школьнік. Самаму маленькаму – Макару – праз месяц будзе год.

Пранікнёныя словы адрасавалі вядучыя свята і кіраўніцтва раёна сем’ям-юбілярам. “Срэбранае” вяселле адзначылі Сяргей і Іна Булдачовы, “залатое” – Аркадзь і Ніна Ляўковы. Сямейным парам старшыня райсавета дэпутатаў Улалзімір Емяльянаў  пажадаў доўгага і шчаслівага жыцця ў акружэнні дзяцей, ўнукаў і праўнукаў.

У тым, што горад становіцца больш утульным і прыгожым, – вялікая заслуга яго жыхароў. Такіх, як Наталля Казакова і яе муж Андрэй, чые домаўладанне прызнана найбольш добраупарадкаваным у горадзе. Кацярына Балышава шмат год запар сочыць за парадкам на вуліцы Камсамольскай і іншых у мікрараенё Камуна. На свяце таксама аздначана работа па доўраўпарадкаванні гарадкіх тэрыторый, якую праводзяць “Добрушскі камунальнік”, калектыў дзіцячай школы мастацтваў.

Асобнай увагі ўдастоены пераможца ў намінацыі “Дабрушанін года”. Срэбранага прызёра Еўрапейскіх гульняў у Мінску Уладзіслава Смяглікава віталі працяглымі апладысментамі. Уладальнік жа звання “Ганаровы грамадзянін Добруша” Яўген Блашанкоў выглядаў усхваляваным новай місіяй. Так кіраўніцтва раёна адзначыла значны ўклад кіраўніка прыватнага прадпрыемства “Беннатленгандаль” у развіццё гандлю, фінансавую дапамогу ў аргнізацыі раённых мерапрыемстваў.

Музычныя падарункі прагучалі ў выкананні дзіцячых вакальных ансамбляў “Пунсовыя ветразі”, “Серпанцін”,  народнага вакальнага ансамля “Медыянта” дзіцячай школы мастацтваў, дзіцячага ўзорнага вакальнага ансамбля “Акварэль” гімназіі. Прыемным сюрпрызам стаў удзел у канцэрце добрушскіх салістаў Алега Дудко і Міхаіла Сцепанцова.

– З задавальненнем прыняў запрашэнне выступіць для сваіх землякоў, – падзяліўся Алег Дудко пасля мерапрыемства. – З Добрушам мяне многае звязвае. Удзячны гораду за тое, што тут прайшло маё юнацтва, тут атрымаў адукацыю і зрабіў свае першыя крокі на музычнай ніве.

Людміла НАЗАРАВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА