Усе на плошчу! Усе на свята!

Рубрика:

Беларусы і жыхары іншых краін сустракаюць унікальнае  свята – Стары Новы год. Святочныя дзеі ў суботу, 13 студзеня, з 16 да 18 гадзін разгорнуцца на цэнтральнай плошчы Добруша. Захапляючае тэатралізаванае прадстаўленне “Іван Царэвіч у пошуках Каляды” падрыхтавалі артысты Дома культуры “Меліяратар”. З інтрыгамі нячыстай сілы пазмагаюцца персанажы любімых казак. Тэатралізаваная дзея будзе цікавай для дзяцей і для дарослых.

Перад гледачамі выступіць калектыў народнай песні, а таксама салісты ўстановы культуры.

Прыходзьце, будзе весела!