Сельчане Добрушского района активно идут на избирательные участки

Опубликовано ср, 05/08/2020 года - 16:30
Автор статьи

Завітаўшы ў будынак Жгунскага сельвыканкама ў другі дзень датэрміновага галасавання, журналісты “ДК”  прынялі назіральнікаў за членаў участковай камісіі. Вылучэнцы ад прафсаюзаў, “Белай Русі” і  іншых грамадскіх арганізацый, для якіх абсталявалі месца ў фае, адчуваюць сябе тут камфортна. Зала для ўрачыстых падзей, што стала памяшканнем для галасавання, з гэтай пазіцыі праглядаецца добра.

– У мінулыя выбарчыя кампаніі людзі ішлі на ўчастак актыўна, – заўважае старшыня выбарчай камісіі ўчастка №17 Валянціна Кірыенка. – Таму і скрыню для датэрміновага галасавання выбралі адпаведнага памеру. Прадумалі ўсе нюансы, каб было зручна і бяспечна. Ёсць антысептык, сродкі індывідуальнай засцярогі. Некаторыя члены камісіі пажадалі працаваць ў масках і пальчатках. Наведвальнікам нагадваем пра сацыяльнае дыстанцыраванне. Пра іх камфорт таксама паклапаціліся. На стале – павелічальнае шкло. На ўсякі выпадак паклалі і трафарэты для невідушчых. Цяпер слова –  за выбаршчыкамі.

Медыцынская сястра афтальмалагічнага кабінета паліклінікі Вольга Ходасава вырашыла не чакаць асноўнага дня выбараў. Кажа: з-за яе пастаянных паездак на працу ў райцэнтр дачка і сын недаатрымліваюць матчынай увагі. Таму наступную нядзелю жанчына хоча правесці з мужам і дзецьмі. 

– З думкамі пра мірнае неба над галовамі родных, іх шчаслівае далейшае жыццё ішла сёння на выбарчы ўчастак, – падзялілася медработнік. – У сваім рашэнні не сумнявалася.

Не затрымліваліся ў кабінах для галасавання і наведвальнікі выбарчага ўчастка № 24, што ў Крупцы. У першы дзень датэрміновага галасавання грамадзянскі абавязак тут выканалі больш за дзесяць жыхароў аграгарадка. Праўда, для пенсіянера Віктара Галкіна першая спроба аказалася няўдалай. Дзядуля забыў дома пашпарт. Назаўтра зноў прыйшоў з дакументам. Аб тым, што паставіў “крыжык” у бюлетэні, абвесціў на ўсю залу.

Трактарыст-машыніст мясцовай гаспадаркі Аляксандр Кавалёў участак для галасавання наведаў… праездам. Тэхніку, якая служыць механізатару больш за 25 год, заўважылі недалёка ад месца знаходжання ўчастка. 

– Сёлета,– расказвае механізатар, – на жніве папрацаваць не давялося. А ў мінулую кампанію і ў сваім сельгаспрадпрыемстве збожжа ўбіраў, і аграрыям з Акцярскага раёна дапамагаў. Хлеб – галоўнае багацце. Будзе важкі каравай – будзе і дастатак у дамах вяскоўцаў. За стабільнасць, росквіт роднага краю і хачу аддаць свой голас. Не ламаць патрэбна дасягнутае, а берагчы і памнажаць тое, што маем сёння.

На жаль, не ўсе 774 выбаршчыкі змогуць прыйсці на ўчастак самастойна, адзначае намеснік старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Марыя Казакова. На 5 жніўня атрымана 60 заяў аб правядзенні галасавання па месцы знаходжання грамадзян. Кожная такая просьба будзе выканана. 

Фота Яўгена УСЦІНАВА