Пять дипломов - итог участия Добрушан в областном этапе олимпиад

Опубликовано вт, 26/01/2021 года - 09:45
Автор статьи

Ці спраўдзіліся спадзяванні дабрушан? Аб гэтым «ДК» пацікавіўся ў намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Валянціны Лапіцкай.

– Выступленне нашай каманды лічым паспяховым, – адзначыла суразмоўца. – У мінулыя гады мы стабільна атрымлівалі па сем дыпломаў, былі і рэкорды ў паўтара дзясяткаў іх. Тым не менш, кожная сёлетняя перамога для нас вельмі значная.

Прычына – пандэмія каронавіруснай інфекцыі, якая ў другім паўгоддзі мінулага навучальнага года вымусіла школы перайсці на дыстанцыйнае навучанне.

У актыве гімназістаў – чатыры з пяці атрыманых камандай раёна дыпломаў.

Сёлета раён прадставіла каманда ў складзе 23 чалавек. Самая шматлікая – з гімназіі. Акрамя вучняў гарадскіх школ у яе ўвайшлі рабяты з аграгарадкоў Кругавец-Калініна, Карма, Перарост, Насовічы. Такая багатая геаграфія ўдзельнікаў  таксама звязана з пандэміяй. Сёлетні раённы этап алімпіяды праходзіў у спрошча­ным фармаце.

– Каб абараніць дзяцей ад інфекцыі, прынялі рашэнне выконваць алімпіядныя заданні ў сваіх школах. Але ў прысутнасці прадстаўніка аддзела адукацыі, – паведаміла Валянціна Лапіцкая.

У адрозненне ад раённага абласны этап праходзіў па ранейшых правілах. Самай выніковай аказалася каманда гімназіі. Чатыры перамогі з пяці, якія заваявалі прадстаўнікі раёна, належаць гімназістам. Пальма першынства – у гуманітарыяў. Дыпломы трэцяй ступені па беларускай мове атрымалі 11-класніца Аляксандра Бурава і 9-класніца Анастасія Сокалава. Усяго 0,25 бала вырашылі лёс першага месца па рускай мове. На жаль, не на карысць дабрушанкі Анастасіі Салдатавай. Яна атрымала дыплом другой ступені. Мара ўбачыць на ўласныя вочы старажытныя славутасці  Еўропы паспрыяла захапленню Віталя Козыра геаграфіяй. На алімпіядзе ён атрымаў дыплом трэцяй ступені па любімым прадмеце. Паліна Міхедава з СШ №1 адзначана дыпломам за веданне англійскай мовы.