Легко ли быть идеологом: отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Добрушского райисполкома наградил лучших работников и коллективы

Легко ли быть идеологом: отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Добрушского райисполкома наградил лучших работников и коллективы

Опубликовано чт, 14/03/2019 года - 15:07
Автор статьи

Ідэалагічнае забеспячэнне выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў, мерапрыемстваў, прысве­чаных Году малой радзімы. Арганізацыя дзейнасці мабільнай групы райвыкан­кама і камісій па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, правядзенне адзіных дзён інфармавання і сустрэч прадстаўнікоў у лады з насельніцтвам, культурна- масавых мерапрыемстваў, кантроль за рэалізацыяй у раёне Дзяржпраграмы “Культура Беларусі”, маладзёжнай палітыкі, аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры…

Гэтыя і іншыя напрамкі былі сярод прыярытэтных удзейнасці аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў мінулым годзе. Наколькі адметнымі аказаліся дасягненні па кожным з накірункаў, чым папоўніцца скарбонка добрых спраў і інавацыйных праектаў ідэолагаў і культработнікаў сё­лета – аб гэтым ішла размова на выніковым пасяджэнні са­вета аддзела. З дакладам па акрэсленых тэмах выступіла перад удзельнікамі начальнік аддзела ідэалагічнай рабо­ты, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Раздуева. Аб пастаноўцы ідэалагічнай работы ў калек­тыве фарфарыстаў расказаў намеснік генеральнага дырэк­тара ДФЗ Сяргей Васкаўцоў. Творчымі напрацоўкамі з калегамі і прысутнымі падзяліліся мастацкі кіраўнік Церахоўскага гарадскога Дома культуры ( прызнанага лепшай культустано­вай у 2018 годзе) Людміла Кавалёва, метадыст раённа­га Палаца культуры Надзея Асадчая, дырэктар раённага краязнаўчага музея Віталь Гарбузаў.

Шэраг работнікаў устаноў і арганізацый галіны за высокія паказчыкі і важкі асабісты ўклад у развіццё ўстаноў, адметныя здабыткі ў твор­чай дзейнасц і адзначаны граматамі, падзякамі аддзе­ла ідэалагічнай работы, куль­туры і па справах моладзі, каштоўнымі падарункамі.

Мікалай МІКАЛАЕЎ

Фота Яўгена УСЦІНАВА