Генеральный директор информационного агентства БелТА Ирина Акулович обсудила с коллективом «ДК» условия взаимодействия информационных ресурсов

Опубликовано пт, 26/02/2021 года - 15:30
Автор статьи

Гутарка сталічнай госці з добрушскімі газетчыкамі нічым не нагадвала аналагічныя сустрэчы дэлегатаў народнага сходу з калектывамі прадпрыемстваў. Журналісты знаёмыя з раздзеламі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, даўно разабралі выступленне Прэзідэнта Беларусі, як кажуць, на цытаты. Тым не менш, тэм палітыкі, грамадскага жыцця абмінуць на сустрэчы не ўдалося.

– Наша задача – даць інфармацыйны повад, прывесці лічбы і выказванні адказных асоб для калег, – коратка расказала яна аб дзейнасці інфармагенцтва. – Карыстацца або адмовіцца ад нашага прадукта – права рэдакцый на месцах. Адзначу толькі, што БелТА заўсёды пастаўляе выключна правераную, якасную і актуальную інфармацыю.

Далейшая размова – выключна на прафесійную тэму. Абмяркоўваліся дызайн сайта “ДК” і друкаванай версіі выдання, спосабы падачы інфармацыі, магчымасці стварэння уласнага тэлеграм-канала… Прыемным падарункам стала прапанова госці аказаць практычную дапамогу добрушскім газетчыкам у вырашэнні гэтага пытання.

Фота Яўгена УСЦІНАВА