Добрушанка Валерия Златина получила диплом от облисполкома

Гімназістка Валерыя Злаціна стала адной з пяцідзесяці таленавітых падлеткаў Гомельшчыны, што атрымалі напярэдадні новага года ўзнагароды ад аблвыканкама. Ацанілі дасягненні юнай дабрушанкі ў алімпіядным руху, перамогі ў разнастайных конкурсах. Так, у 2017 годзе вучаніца 10 класа гімназіі была лідарам на абласным этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Перад тым, як перадаць у рукі дзяўчынкі пасведчанне аб прысуджэнні прэміі аблвыканкама, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка адзначыў: за 19 гадоў такую падтрымку атрымала 920 маладых талентаў.

Вольга САВІЦКАЯ