Активисты «Белой Руси» поздравили детей, родившихся 3 июля

Опубликовано пт, 10/07/2020 года - 16:19
Автор статьи

Актывісты раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» уручылі падарункі бацькам дзяцей, якія нарадзіліся ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

– «Белая Русь» з любоўю да дзяцей» – традыцыйная акцыя, якая ладзіцца ў краіне з 2009 года, – адзначыла кіраўнік раённай арганізацыі Ала Белкіна. – За час яе правядзення ў Беларусі павіншавалі больш як 3 тысячы жанчын, што нарадзілі дзяцей у адно з галоўных святаў краіны.

Сёлета знакавая дата стала двайным святам для дзвюх дабрушанак – Жаны Хазей і Вікторыі Прышывалка.

 У 9 гадзін раніцы 3 ліпеня гучным крыкам абвясціла аб сваім нараджэнні дачка Вікторыі – Сафія. Для бацькоў яна стала першым дзіцём. Радасная падзея ў сям'і супала з яшчэ адной асабістай святочнай датай. Немаўля стала цудоўным падарункам бабулі да яе асабістага дня нараджэння.

У нечым падарункам можна лічыць і хлопчыка, які нарадіўся ў сям'і  Жанны і Сяргея  Хазей.

– Гэта мой другі сын. Імя яму пакуль выбіраем. Яго нараджэннем жонка зрабіла мне цудоўны падарунак. Хутка чакаем іх выпіскі дадому, – адзначыў малады бацька.

Ад імя больш як тысячы членаў раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Ала Белкіна павіншавала маладых бацькоў з папаўненнем у сям'і, пажадала, каб немаўляты раслі здаровымі, хутка парадавалі бацькоў поспехамі ў развіцца і падарыла прадметы догляду за дзецьмі – мяккія пледы, якія можна выкарыстаць падчас прагулак на вуліцы і дома.

Фота Яўгена УСЦІНАВА